Аб'яднанне па інтарэсах «Юны разведчык»


Набор адбываецца з ўзросту 13 гадоў. Заняткі вядуцца з выкарыстаннем лазертаг зброі апошняга пакалення на аснове маса-габарытных макетаў баявога стралковага ўзбраення. Навучэнцы атрымаюць навыкі па наступных дысцыплінах: агульнафізічная, страявая, медыцынская, агнявая і тактычная падрыхтоўка, арыентаванне на мясцовасці, тапаграфія і асновы выжывання.

Педагог дадатковай адукацыi Капліч Яўген Фёдаравіч, тэл.8029 244-09-84.


Аб'яднанне па інтарэсах «Юны турыст»


Набор адбываецца з ўзросту  7 гадоў. Удзельнікі аб'яднання набываюць навыкі па арыентаванні на мясцовасці, ўладкаванні лагера ў палявых умовах, скалалажанні і турыстычных відах спорту.

Педагог дадатковай адукацыi Маркевіч Наталля Аляксандраўна, тэл. 8029 228-46-79


Аб'яднанне па інтарэсах «Турызм і спартыўнае арыентаванне»

Набор адбываецца з 10 гадоў. На працягу першага-другога года навучэнцы праходзяць поўны курс навучання турысцкім уменням і навыкам, далучаюцца да вучэбна-трэніровачнага працэсу і пачынаюць удасканальваць спартыўнае майстэрства. У трэці і наступныя гады вядзецца вучэбна-трэніровачны працэс па ўдасканаленні спартыўнага майстэрства, па паляпшэнню асабістых спартыўных дасягненняў

Педагог дадатковай адукацыi Маркевіч Наталля Аляксандраўна, тэл. 8029 228-46-79


Аб'яднанне па інтарэсах  «Бастыён»

 

Набор адбываецца з 13 гадоў. Праграма разлічана на дзяцей і падлеткаў, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю, якія жадаюць атрымаць або ўдасканаліць свае веды па наступных дысцыплінах: агульнафізічная, страявая, медыцынская, агнявая і тактычная падрыхтоўка.

Педагог дадатковай адукацыi  Варабей Андрэй Уладзіміравіч, тэл. 8044 560-51-66

 


Аб'яднанне па інтарэсах  «Гатовы Радзіме служыць»

 

Набор адбываецца з 13 гадоў. На працягу першага-другога года навучэнцы праходзяць поўны курс навучання. Пасля заканчэння курса навучэнцы атрымаюць навыкі па наступных дысцыплінах: агульнафізічная, страявая, медыцынская, агнявая і тактычная падрыхтоўка, арыентаванне на мясцовасці, тапаграфія і асновы выжывання.

У рамках ВПК «Сокал» (в/ч 2187) пройдуць курс навучання па профільнай падрыхтоўцы органаў памежнай службы, Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Педагог дадатковай адукацыi Пракапенка Аляксандр Уладзіміравіч, тэл. 8029 784-51-66