Тры фальклорных  калектыва прадставілі Брэсцкую вобласць на заключным этапе III Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, прысвечаныя Году міру і стварэння.

З 29 па 30 лістапада 2023 года  навучэнцы   презентавалі праекты ў святочнай зале Нацыянальнага  цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. У фестывалі-конкурсе прынялі удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, педагагічныя работнікі, якія ажыццяўлялі падтрымку праектна-даследчай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.

На працягу двух дзён удзельнікі абаранялі творчыя праекты па намінацыях: “Музычная спадчына маёй Радзімы”, “Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны”, “Культурныя традыцыі і абрады роднага краю”.

У фінале фестывалю-конкурсу змагаліся 23 лепшых праекта, з іх тры з Брэсцкай вобласці. У ходзе ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў лепшыя праекты былі адзначаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

  • Дыплом II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
    аўтарскі калектыў праекта “Народны касцюм Баранавіцкага рэгіёна”  Абуховіч Аліна, Кабяк Юлія, Бінда Фаіна, Шылейка Варвара, навучэнкі ўзорнага ансамбля народнага танца “Мацейка” ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Баранавічы”, педагогі Варашылава Т.І., Самсонік І. П.;
  • Дыплом III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
    аўтарскі калектыў праекта “Асаблівасці абраду “Зажынкі” ў весцы Лінова і Аранчыцы”  навучэнцы фальклорна-этнаграфічнага гуртка “Лінькі” ДУА “Лінаўская сярэдняя школа”, педагогі Бяскроўная Л.А., Барынава Н.А.;
  • Дыплом III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
    аўтарскі калектыў праекта “Традыцыі Піншчыны: абрад “Ваджэнне куста” навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Каласок” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна на базе ДУА “Чухаўская сярэдняя школа”, педагогі Ерш Е.М., Репецкая С.В.

Экспертнае журы асабліва заўважыла  высокі ўзровень падрыхтоўкі прэзентацый праектаў навучэнцаў Палесся,  каларыстыку і самабытны аўтэнтычны матэрыал.

Віншуем з перамогай і жадаем творчых поспехаў!