
16-17 красавіка 2026 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы. Удзельнікі фіналу з розных рэгіёнаў Беларусі прэзентавалі вынікі даследчай дзейнасці. Высокую адзнаку атрымалі калектывы Брэсцкай вобласці.
Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
Дыпломам I ступені – аўтарскі калектыў праекта “Непаўторны свет Каноравых карцінак”: навучэнцы ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва “Акварыум”, Чубарава Таццяна Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі, Кудрашова Алена Фёдараўна, метадыст, Абрамчык Ніна Мікалаеўна, загадчык аддзела ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста” (узроставая катэгорыя 14 – 18 гадоў);
Дыпломам II ступені – аўтарскі калектыў праекта “Вяселле на Камянеччыне”: Дудар Соф’я, Шафаловіч Мікалай, навучэнцы ўзорнага фальклорнага калектыву “Катрынка”, Зайцава Алена Мікалаеўна, Краўчук Алена Мікалаеўна, педагогі дадатковай адукацыі, Дудар Таццяна Валянцінаўна, метадыст ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае” (узроставая катэгорыя 14 – 18 гадоў);
Дыпломам II ступені – аўтарскі калектыў праекта “Абрад “Саракі” ў вёсках Лінова і Аранчыцы”: Бяскроўны Мікалай, навучэнцы фальклорна-этнаграфічнага гуртка “Лінькі”, Бяскроўная Людміла Аляксандраўна, настаўнік ДУА “Ліноўская сярэдняя школа” (узроставая катэгорыя 14 – 18 гадоў);
Дыпломам III ступені – аўтарскі калектыў праекта “Вобраз каліны ў песнях жыхароў вёскі Чухава Пінскага раёна”: Нарывончык Святлана, навучэнка, Рэбкавец Аліна Яўгенаўна, настаўнік ДУА “Навадворская базавая школа” Пінскага раёна (узроставая катэгорыя 14 – 18 гадоў).

Дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджаны:
аўтарскі калектыў праекта “Культурныя традыцыі Брэсцкага Палесся”: Калядзіч Марыя, Чапялевіч Ульяна, навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Тэатр моды”, Трубчык Алена Міхайлаўна, настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Брэста”;
аўтарскі калектыў праекта “Традыцыйныя велікодныя гульні вёскі Чухава”: навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Каласок”, Ёрш Алена Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі, Кірыковіч Павел Паўлавіч, Селюжыцкая Наталля Аляксееўна, настаўнікі ДУА “Чухаўская сярэдняя школа” Пінскага раёна, ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Пінскага раёна.
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў у творчасці!






















