Дзень роднай беларускай мовы 21 лютага ў студыі “Спадчына” і клуба “Падлетак” пачаўся з майстар-класа.

Пад песню “Сінявокая Беларусь” вядучая распачала праграму, якая складалася  з вершаў беларускіх класікаў і беларускіх песень. Не абышлося і без беларускіх гульняў. А завяршылася сустрэча форум-тэатрам, дзе кожны ўдзельнік атрымаў магчымасць выказать свой пункт погляду на захаванне роднай мовы.

Е.С. Нядзельская,
кіраўнік клуба  сацыяльнай адаптацыі “Падлетак”