У фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» 26 жніўня прынялі ўдзел 18 юных артыстаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі нашай краіны.
Конкурсныя выступленні праходзілі адначасова з запісам тэлевізійнай версіі, якую можна будзе пабачыць 7 верасня на тэлеканале СТБ, падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.
Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
Асаблівасць гэтага года - прысвячэнне конкурсу 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Многія ўдзельнікі выбралі для сваіх выступленняў творы аб вайне, гераізме, любові да Радзімы і памяці аб подзвігах продкаў. Гэтыя чытанні сталі асабліва эмацыйнымі і кранальнымі, нагадваючы аб важнасці захоўваць гістарычную памяць праз слова.
Вынікі для ўдзельнікаў ад Брэсцкай выглядаюць наступным чынам:
- у намінацыі V-VI класы II месца атрымаў РАФАЛОВІЧ ЯЎГЕН, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Лунінца” (педагог Некрашэвіч Іна Фёдараўна;
- у намінацыі VII-VIII класы II месца прызначана АНАНЧАНКА АНАСТАСІІ, УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзежнай творчасці” (педагогі: Валеева Таіса Яўгенаўна, Клунін Алег Аляксандравіч);
- у намінацыі IX-X класы I месца атрымаў дуэт АНДРАЙЧУК ГАННА, СУРМА ДЗЯНІС, УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзежнай творчасці” (педагогі: Валеева Таіса Яўгенаўна, Клунін Алег Аляксандравіч).
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў, прызёраў i гала-канцэрт рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка 2025”, які пройдзе ўпершыню на галоўнай фестывальнай пляцоўцы Дня беларускага пісьменства, адбудуцца ў г. Ліда Гродзенскай вобласці. Віншуем юных аматараў беларускага слова і іх педагогаў жадаем ім самых яскравых уражанняў на галоўнай сцэне республіканскага свята!