Кантактны  тэлэфон: 23-60-76, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Бланк заявы

Мэта працы аддзела:

актыўнае ўцягванне вучняў у сацыяльна-значную і культурна-дасугавую дзейнасць, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця здольнасцей, талентаў, сацыяльнай актыўнасці дзяцей і моладзі.

Асноўныя задачы:

  • фарміраванне культуры развіцця вольнага часу: інтэлектуальна-пазнавальныя праграмы, музычна-забаўляльныя і тэатралізаваныя паказы для дзяцей і моладзі;
  • удасканаленне развіваючага вольнага часу і масавага адпачынку дзяцей і моладзі;
  • фарміраванне культуры ўзаемадзеяння і зносін;
  • прапаганда здаровага ладу жыцця;
  • фармiраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі;
  • пошук і ўкараненне новых форм арганізацыйна-масавай работы з навучэнцамі;
  • развіццё культуры навучэнцаў, творчай індывідуальнасці. 

Напрамкі дзейнасці:

  • Развіццё матывацыі асобы да пазнання і творчасці;
  • Стварэнне ўмоў для якаснага адпачынку і занятасці дзяцей і моладзі ў вольны час;
  • Падрыхтоўка і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў на высокім прафесійным узроўні;
  • Распрацоўка і ўкараненне новых інавацыйных форм культурна-масавай работы для арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі;
  • Правядзенне мерапрыемстваў з улікам магчымасцей, інтарэсаў і ўзроставых асаблівасцей дзяцей, падлеткаў і моладзі;
  • Выяўленне таленавітай моладзі і аказанне дапамогі ў папулярызацыі яе творчасці;
  • Ажыццяўленне работ па тэхнічным суправаджэнні мерапрыемстваў;
  • Правядзенне выязных мерапрыемстваў з выкарыстаннем нашай апаратуры;
  • Правядзенне экскурсій па УА"БДАЦМТ.

Аддзел праводзіць работу па пошуку новых творчых метадаў і прыёмаў у арганізацыі традыцыйных навагодніх мерапрыемстваў. Стала традыцыйным правядзенне абласнога этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Марозаў і Снягурак "Ёлка-фэст" сярод педагогаў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Брэсцкая вобласць годна прадстаўляе сябе на заключных этапах у г. Мінску.

Тэхнічная база

Для арганізацыі мерапрыемстваў мы прапануем:

  • глядзельная зала на 487 пасадачных месцаў;
  • хол-зала (пл. 500 м2), габеленавая зала для правядзення выставак;
  • прафесійнае святлотэхнічнае і гукавое абсталяванне;
  • фота- і відэаздымка;
  • кафэтэрый на 60 пасадачных месцаў.

Платныя паслугi

Аддзел з'яўляецца арганізатарам і ўдзельнікам масавых свят, тэатралізаваных паказаў гарадскога, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага значэнняў.

Ваш вольны час - наша праца!

 


Об’яданне па інтарэсам «ЮВЕКОН»

 

«Я прыйшоў сам
і са мной маё жаданне.
Навучыце мяне!
І я буду ведаць, што быў тут не дарма».

Жадаеш навучыцца вольна і натуральна трымацца на сцэне, спазнаць асновы акцёрскага майстэрства, зразумець мір гульні і выявіць сябе ў ролі кіроўнага і арганізатара свят? Прыходзь у наша аб'яднанне!

 

  • садзейнічанне развіццю ўспрымання, памяці, уяўлення, умення думаць творча;
  • пастаноўка сцэнічнага голасу, развіццё гаворкі і вывучэнне асноў рыторыкі;
  • садзейнічанне развіццю рытмікі і выразнасці рухаў;
  • садзейнічанне навучэнцам у авалоданні навыкамі эфектыўных зносін з гледачом, здольнасці адчуваць сябе камфортна ў любой жыццёвай сітуацыі, уменне лёгка ўступаць у дыялог;
  • стварэнне ўмоў для фарміравання культуры вольнага часу як складальніка агульначалавечай культуры.

Кіраўнікі: Валеева Таісія Яўгенаўна,
               Клунін Алег Аляксандравіч.

Заняткі ў студыі вядуцца па двух секцыях (прадметах):

- «Вядучы канцэртных, гульнявых праграм» (педагог Валеева Т.Я.)

- «Вядучы тэлевізійных праграм, інтэрнэт блога» (педагог Клунін А.А.).

Навучанне праводзіцца па двух узроўнях: базавы ўзровень і канцэтрны склад.

У групы базавага ўзроўню прымаюцца ўсе жадаючыя без папярэдняга адбору ва ўзросце 10-14 гадоў.

У групы канцэртнага складу студыі «ЮВЕКОН» прымаюцца без папярэдняга адбору ўсе жадаючыя навучэнцы сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту (14-18 гадоў), якія прайшлі базавае навучанне ў студыі, або навучэнцы, якія атрымалі аналагічную дадатковую адукацыю ў іншых аб'яднаннях (установах), або дасягнулі пэўных поспехаў па кірунку.

Відэа-урокі для дыстанцыйнага навучання

Фота-матэрыял

 


Аб'яднанне па інтарэсах вакальны гурт «Solo» (18 - 31 год)

Улічваючы ўнікальныя здольнасці і творчы патэнцыял кожнага навучэнца, заняткі вакалам адкрыюць магчымасць творчага развіцця і мастацтва рэалізаваць сябе на сцэне.

Правільна спяваць - гэта дарыць радасць сабе і сваім блізкім.

У праграму навучання ўваходзіць:

  • Пастаноўка дыхання;
  • развіццё галасавога дыяпазону;
  • праца над інтанацыяй (чысцінёй спеваў);
  • праца над дыкцыяй;
  • Развіццё пачуцця рытму;
  • развіццё пачуцця стылю абранай песні;
  • праца з мікрафонам.

Кіраўнік: Супрунюк-Салаўёва Алеся Аляксандраўна.