Кантактны тэлефон: 23-60-70, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Інфармацыйна-метадычны аддзел

Інфармацыйна-метадычны аддзел УА «БДАЦМТ» створаны ў верасні 2006 года з мэтай забеспячэння вучэбна-метадычнай і навуковай работы, ўдасканалення зместу, форм і метадаў дзейнасці творчых калектываў: клубаў, студый, гурткоў і іншых дзіцячых аб’яднанняў па інтарэсах установы і УДАДіМ мастацкага профілю вобласці.

Адной з важных задач калектыў аддзела лічыць выяўленне, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту педагагічнай і метадычнай работы.

 

Штогадова праходзяць семінары, семінары-практыкумы, працуе пастаянна дзейнічаючая кансультатыўная пляцоўка для метадыстаў і педагогаў дадатковай адукаці, ажыццяўляецца актыўнае метадычнае суправаджэнне абласных і рэспубліканскіх выстаў метадычных матерэялаў і педагагічнага вопыту.

 

 

 

 

Уведзена ў практыку дыстанцыйная форма навучання для розных катэгорый педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Удзел у ёй спрыяе павышэнню прафесійнага ўзроўню метадыстаў Брэсцкай вобласці. Матэрыялы размяшчаюцца на сайце УА “БДАЦМТ”.