Новогоднее представление и игровая программа у ёлки

 

Ва ўстанове “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзежнай творчасці” прайшоў абласны этап рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст”. На высокім узроўні адзначана  сістэмная праца аб’яднанняў фальклорнага напрамку, новыя матэрыялы вопыта работы   дырэктараў, загадчыкаў, метадыстаў і педагогаў дадатковай адукацыі. У абласным этапе актыўна прынялі удзел і настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Ад Брэсцкай вобласці свой вопыт у галіне фальклорнага напрамка  прадставілі больш за 30 педагагічных работнікаў, які уключае  тэзісы на секцыйнае паседжанне 1,2,3 і відэаматэрыялы на практыка-арыентаваную пляцоўку. 19 прац прайшлі на рэспубліканскі этап, які пройдзе 17 лістапада 2020 года.

-         Раговіч Святлана Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, вышэйшая катэгорыя, ДУА “Сярэдняя школа №27 г. Брэста”;

-         Пешка Вольга Сяргееўна, настаўнік гісторыі і сусветнай мастацкай культуры, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Сярэдняя школа №33   г. Брэста” ;

-         Гремчук Таццяна Аляксандраўна, метадыст аддзела мастацкай творчасці ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”;

-         Юдчыц Наталля Генрыкаўна, кіраўнік узорнага фальклорнага гурта “Ранiчка”, Ківатыцкая Людміла Уладзіміраўна, кіраўнік узорнай студыі народнай цацкі “Лялька”, Жук Ірына Пятроўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бярозы”;

-          Марозава Вольга Віктараўна, культарганізатар ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Брэсцкага раёна”;

-         Кірыковіч Наталля Уладзіміраўна, загадчык аддзелам дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Брэсцкага раёна”;

-         Бабіч Святлана Яўгенаўна, загадчык аддзелам, Крыльчук Таццяна Мікалаеўна, Калодзіч Марына Анатольеўна, метадысты  аддзела выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”;

-         Шабогіна Ала Мікалаеўна, дырэктар, Бягеза Галіна Паўлоўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік фальклорнага калектыва “Вытокі” ДУА  “Маларыцкі раённы цэнтр дадатковай адукацыі  дзяцей і моладзі”;

-         Чэрнікова Алена Сцяпанаўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік  фальклорнага калектыва «Крынічка» ДУА “Хаціслаўская сярэдняя школа” Маларыцкага раёна;

-         Леанавец Людміла Мікалаеўна,  дырэктар   ДУДА «Столінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці»;

-         Багнавец Галіна Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр творчасці  дзяцей і моладзі” Пінскага раёна;

-         Кладзько Валянціна Юр’еўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Цэнтр творчасці   дзяцей і моладзі” Пінскага раёна  і Калесніковіч Галіна Адамаўна,  настаўнік пачатковых класаў ДУА “Пучынская базавая школа”Пінскага раёна;

-         Зайцава Алена Мікалаўна, метадыст, кіраўнік ўзорнага клуба аматараў фальклору “Катрынка” і Краўчук Алена Мікалаўна хармайстар, педагог ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае”;

-         Брыч Віялета Крыштофаўна, метадыст аддзела мастацкай творчасці УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”;

-         Вандзіч Алена Яўгенаўна, дырэктар ДУДА “Давыд-Гародскі цэнтр діцячай творчасці”;

-         Палхоўская Ірына Міхайлаўна,  метадыст ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска”;

-         Гарнастай Неллі Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Іванаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”.

 

Практыка-арыентаваная  пляцоўка (ссылка ніжэй):

https://www.youtube.com/playlist?list=PLBltzibbeLRCzlBuSKlarFKWlWLPjn8pT