ФІНАЛ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ ЮНЫХ ЧЫТАЛЬНІКАЎ «ЖЫВАЯ КЛАСІКА»

 

У сакавіку-маі 2020 года ва ўсіх абласцях рэспублікі былі праведзены раённыя і абласныя адборачныя этапы конкурсу, у якіх прынялі ўдзел каля  пятнаццаці тысяч дзяцей. У паўфінале конкурсу, які ў гэтым годзе адбыўся ў рэжыме анлайн, прынялі ўдзел 28 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу. 26 жніўня 2020 года ў Мінску  адбыўся фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». У фінале конкурсу спаборнічалі лепшыя юныя чытальнікі з усіх рэгіёнаў нашай краіны – пераможцы паўфіналу конкурсу.

Тэлеверсію фіналу можна ўбачыць 6 верасня ў Дзень беларускага пісьменства на тэлеканале СТВ.

Фіналісты Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» ўзнагароджаны Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь І, ІІ і ІІІ ступеняў, сертыфікатамі на адну змену ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак», а таксама памятнымі падарункамі.

Пераможцам конкурсу ў узроставай катэгорыі 9-10 класы стаў прадстаўнік нашай вобласці Васiльеў Максiм, кіраўнік Сартакова Л.Я., ДУА «Палац дзiцячай творчасцi г. Баранавiчы»!

Віншуем з І месцам Максіма і яго педагога!