Адбыўся  рэспубліканскі  конкурс творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”. З 4 па 21 снежня 2016 года ў НДЦ “Зубрёнок” праведзена змена “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, якая з’яўлялася выніковым этапам аднайменнай рэспубліканскай акцыі, была накіравана на стварэнне ўмоў для грамадска-патрыятычнага выхавання, фарміравання павагі да гісторыка-культурнай, этнаграфічнай і прыроднай спадчыны нашай краіны, яе сучасных эканаміных дасягненняў.

Брэсцкую вобласць прадстаўлялі 14 удзельнікаў, пераможцаў абласнога этапа. Падчас правядзення змены была арганізавана прэзентацыя конкурсных работ фіналістаў, узнагароджванне пераможцаў конкурсу.

 

 Абарона работ конкурсу “Радзімы спадчына –  мой гонар”

Журы конкурсу, супрацоўнікі ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і молодзі” падвялі вынікі.

Былі вызначаны пераможцы і прызеры, якія ўзнагароджаны 14 дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеней, 33 дыпломамі лаўрэата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і 53 дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Удзельнікі конкурсу прадэманстравалі творчы падыход, інтарэс да народных традыцый, гістарычнай і культурнай спадчыны роднага краю і дасягненняў сваіх землякоў. Адзначана арыгінальнасць творчай задумы і яе ўвасабленне ў работах, разнастайнасць матэрыялаў, магчымасць іх далейшага выкарыстання.

Прапануем пазнаёміцца з  конкурснай работай у намінацыі “Жывая крыніца талентаў роднага краю” – відэаролікам Кахавец Дар’і, навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Пінска» -  якая атрымала Дыплом I ступені Міністэрства адукацыі.

 {youtube}ZzpmroG5Op4{/youtube}

 

 Метадыст                                                        Брыч В.К.